image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Трава гарыць … не сама!

843

Вясною навядзенне парадку на асабістых падворках у многіх выпадках мае на ўвазе і абавязковае спальванне смецця. Сухую траву паляць і ўздоўж дарог, на ўзлесках, на палях і лугах. Пры гэтым многія, магчыма, і не падазраюць, што можа пачацца пажар, які прыводзіць да непапраўных наступстваў. Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка. Лакалізаваць і патушыць яго зусім няпроста.

Як пацверджанне таму трагедыі, якія не шкадуюць нікога.

У бягучым годзе выратавальнікі Гродзеншчыны 108 разоў выязджалі на ліквідацыю ўзгарання сухой травы і смецця. У Навагрудскім раёне было 7 узгаранняў сухой расліннасці.

Першае ўзгаранне сухой расліннасці ў нашым раёне адбылося 8 сакавіка ў в. Загор’е-Сенненскае. У асноўным гарыць сухая расліннасць на палях, якія знаходзяцца блізка да населеных пунктаў.

У сухое гарачае надвор’е выратавальнікі настойліва рэкамендуюць устрымацца ад распальвання вогнішчаў і выкарыстання на
вуліцы адкрытага агню. Гэта выключыць пагрозу жыццю і здароўю людзей,
а таксама дазволіць захаваць маёмасць.

– Вясеннія травяныя палы – эта сапраўднае стыхійнае бедства, – гаворыць начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Максімовіч. – Сёлетняя ранняя вясна спрыяла таму, што выпальваць сухую траву пачалі яшчэ ў сакавіку. У нашым раёне ёсць першыя прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за падобныя правапарушэнні. Адна запаленая запалка або выкінуты ў акно аўтамабіля на абочыну недакурак становяцца прычынай маштабнага пажару. З-за выпальванняў пад пагрозай дамы, гаспадарчыя будынкі, лясы. А ўсяму віной – чалавек. Не ўсе задумваюцца аб наступствах і недаацэньваюць ступень небяспекі выпальвання сухой расліннасці.

Штогод даводзіцца сутыкацца з праблемай вясенняга выпальвання сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў. Пакуль не ўвойдзе ў сілу маладая трава, сухастой у лясах, на палях і тарфяніках – ідэальнае асяроддзе для развіцця пажару, здольнага ўспыхнуць ад любой іскры. Нават пры нязначным ветры агонь за кароткі час распаўсюджваецца на вялікія тэрыторыі, хутка разгараецца, пакідаючы за сабой чорную пустату.

Пры выяўленні ўзгарання трэба хутка рэагаваць, а не заставацца раўнадушным. На першапачатковым этапе лягчэй змагацца з узгараннем. Хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на гэта як мясцовых жыхароў, так і кіраўнікоў гаспадарак, – дадаў Дзмітрый Сяргеевіч.

Нагадваем, што выпальванне сухой расліннасці катэгарычна забаронена. Гэта стварае пагрозу маёмасці і жыццю як самога вінаватага, так і яго суседзяў, членаў сям’і. Узнікаюць лясныя і тарфяныя пажары.

За выпальванне сухой расліннасці і траў на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі палаў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

Насельніцтва раёна пастаянна інфармуецца аб правілах паводзін у пажаранебяспечны перыяд, недапушчэнні сельскагаспадарчых палаў і наўмыснага выпальвання сухой расліннасці. У сумесны прафілактычны рэйд мы накіраваліся разам з выратавальнікамі ў населеныя пункты Ладзеніцкага сельсавета. Галоўная мэта рэйдаў – недапушчэнне сельскагаспадарчых палаў і наўмыснага выпальвання сухой расліннасці, своечасовае выяўленне такіх выпадкаў. Вяскоўцам было нагадана, што часцей за ўсё вінаватымі ў надзвычайных здарэннях у большасці выпадкаў з'яўляюцца грамадзяне, якія ігнаруюць правілы бяспекі, кідаюць непатушаныя цыгарэты або неасцярожна спальваюць смецце. Часта ўзнікае рэальная пагроза распаўсюджвання агню на жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, людзі атрымлі­ваюць апёкі, а часам і гінуць. Агонь можа перайсці на лясныя масівы і тарфянікі.

Пры навядзенні парадку на дваровых і дачных тэрыторыях не забывайце, што спальванне смецця дапускаецца толькі ў зацішнае надвор'е на бяспечнай адлегласці. Абавязкова акапайце месца вогнішча, вазьміце
вядро з вадой, лапатай і назірайце за агнём. Выпальваць сухую траву катэгарычна забаронена.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112.

Паважаныя навагрудчане! Асноўная прычына ўзнікнення пажараў заключаецца ў адсутнасці належнай увагі да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Выпальванне, якое не кантраюецца, лёгка можа стаць лясным або тарфяным пажарам, дабрацца да населенага пункта, спаліць хлеў або дом, стаць прычынай атручвання дымам. І тут многае залежыць ад кожнага з нас.

Вольга ПІСАР, «НЖ»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть